У Мінску знайшлі 80 тон сапсаванай салодкай прадукцыі з Бабруйска

У Мінску знайшлі 80 тон сапсаванай салодкай прадукцыі з Бабруйска

У Мінску знайшлі 80 тон сапсаванай салодкай прадукцыі з Бабруйска, з фабрыкі "Чырвоны пішчавік". Скрынкі з мармеладам, зефірам і дражэ на 4 млрд рублёў захоўваліся на адным з мінскіх складоў. Фабрыка заплаціла сталічнаму аптавіку каля 400 мільёнаў рублёў толькі за захоўванне прадукцыі. Кандытарскія вырабы нават не спрабавалі прадаваць, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Кантралёры выявілі, што тэрмін прыдатнасці часткі прадукцыі скончыўся яшчэ паўтара года таму. Па выніках праверкі дзеянням службовых асобаў дадуць прававую ацэнку, заявіў начальнік аддзела Камітэта дзяржкантроля Магілёўскай вобласці Аляксандр Хаміцэвіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі