У Мінску жанчыны з БЧБ-парасонамі арганізавалі чарговую прагулку
![У Мінску жанчыны з БЧБ-парасонамі арганізавалі чарговую прагулку](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cz2.jpg.webp?itok=yfRltM1K)
У Мінску жанчыны з БЧБ-парасонамі арганізавалі чарговую прагулку. Яны ладзяць такія вулічныя акцыі з восені мінулага года, калі яшчэ праходзілі Жаночыя маршы, якія разганяліся міліцыяй. У апошнія месяцы група жанчын з'яўляецца з бел-чырвона-белымі парасонамі з самых розных раёнах сталіцы, прагульваецца і знікае.
Як паведамляе тэлеграм-канал @radiosvaboda, на гэты раз удзельніцы прагулкі былі ў чорным адзенні. Паводле іх слоў, гэта жалоба па загінулых пратэстоўцах. А чырвоныя маскі на твары — "маўклівае выказванне любові, пакутаў і болю". Жанчыны кажуць, што "бел-чырвона-белыя парасоны ўвасабляюць надзею і веру ў тое, што цёмныя часы не назаўжды".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.