Вы тут

Пратэст пад парасонамі: у Мінску прайшоў Жаночы марш

Жаночы марш / "Наша ніва"

У Мінску праходзіць чарговы Жаночы марш. Негледзячы на тое, што ў сацыяльных сетках напярэдадні ён не быў анансаваны, жанчыны па традыцыі выйшлі на вуліцы ў суботу.

Калона, у якой налічваецца некалькі сотняў пратэстоўцаў, рухаецца па цэнтральных вуліцах сталіцы. Удзельніцы маршу трымаюць у руках плакаты і скандуюць "Страйк!", "Далучайся!" і іншыя лозунгі.

Раней у Мінску былі затрыманыя дзве жанчыны з бел-чырвона-белымі сьцягамі. Для іх затрымання спатрэбілася сямёра амапаўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.