Вы тут

У Мінску згуляюць Сабаленка і Сасновіч

Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч / БЕЛТА

6 траўня ў Мінску стартуюць матчавыя сустрэчы Belarus Insurance Cup, у якіх паўдзельнічаюць зоркі беларускага тэнісу Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Як паведамляе прэс-служба Міністэрства спорту і турызму, у мэтах бяспекі ў Палацы тэнісу не будзе заўзятараў. Паядынкі пакажуць тэлеканал "Беларусь 5" і канал "Беларусь 5. Інтэрнэт".

Падрабязна пра турнір можна паглядзець тут.

tennis.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.