У Мінску "заяц" у тралейбусе напаў на кантралёра

У Мінску "заяц" у тралейбусе напаў на кантралёра

Мінская міліцыя шукае "зайца", які напаў на кантралёра грамадскага транспарту. 

Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у Першамайскі РУУС Мінска паступіла заява: мужчына прасіў правесці праверку па факце прычынення яму цялесных пашкоджанняў пры выкананні службовых абавязкаў. 

На прыпынку "Усход-2" (па вуліцы Славінскага, 37) кантралёры зайшлі ў тралейбус №37, каб праверыць аплату праезду. Заўважыўшы кантралёраў, адзін з хлопцаў паспрабаваў выйсці з тралейбуса, але рэвізор перагарадзіў яму дарогу. Тады "заяц" выштурхнуў кантралёра з салона тралейбуса, пасля чаго пачалася бойка. Падчас яе кантралёр атрымаў цялесныя пашкоджанні, а таксама быў пашкоджаны замок яго працоўнай камізэлькі і каўнер.

Прыкметы мужчыны, якога шукае міліцыя: на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 175 см, хударлявага целаскладу, валасы светлыя кароткія. Быў апрануты ў шэрую куртку з цёмнымі ўстаўкамі пад рукавамі і жоўтымі ўстаўкамі ў вобласці каптура, сінія джынсы, цёмныя чаравікі. Пры сабе мужчына меў шэры заплечнік з аранжавымі ўстаўкамі.

Тых, хто нешта ведае пра мужчыну, паказанага на здымку, альбо валодае інфармацыяй пра здарэнне, просяць звярнуцца ў Першамайскае РУУС Мінска асабіста альбо па тэлефонах: 8 (017) 239-66-32, 8 (029) 364-34-40, 8 (017) 280-02-02 або 102.

Канфідэнцыйнасць гарантуецца.

У Мінску "заяц" у тралейбусе напаў на кантралёра
У Мінску "заяц" у тралейбусе напаў на кантралёра

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі