У Мінску затрыманыя рэдактары TUT.BY Ганна Калтыгіна і Галіна Уласік
![Галіна Уласік і Ганна Калтыгіна / калаж Еўрарадыё](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kaltygin11111.jpg.webp?itok=-0PMIyVs)
Галіна Уласік і Ганна Калтыгіна / калаж Еўрарадыё
27 сакавіка ў Мінску сілавікі затрымалі рэдактараў TUT.BY Ганну Калтыгіну і Галіну Уласік. Яны абедалі ў кафэ ў раёне плошчы Бангалор.
Ганну Калтыгину затрымалі прыкладна ў 14:20 і завялі ў аўтазак. Галіну Уласік — праз паўгадзіны, у 14:50.
У рэдакцыі TUT.by не ведаюць, па якой прычыне затрыманыя іх работнікі і дзе зараз знаходзяцца.
Журналісты "Нашай Нівы" паведамляюць, што ў тым жа раёне затрымалі іх галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча і фатографа Надзею Бужан. Спачатку іх машыну спынілі супрацоўнікі ДАІ. Ягора вывелі на размову, а потым у суправаджэнні АМАП правялі ў аўтазак. Апошнім, што напісала Надзея, было "Прынялі".
Таксама ў раёне плошчы Бангалор затрыманая рэпарцёрка "Нашай Нівы" Кацярына Карпіцкая.
![В Минске задержаны редакторы TUT.BY Анна Калтыгина и Галина Уласик](/sites/default/files/paragraphs/image/nnn111.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.