У Мінску затрымалі збеглага расійскага крымінальніка

У Мінску затрымалі збеглага расійскага крымінальніка

Сталічныя міліцыянты затрымалі расійскага крымінальніка па звестках, якія ім далі расійскія калегі, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Расійскія праваахоўнікі паведамілі, што ў Мінску можа хавацца чалец арганізаванай злачыннай групоўкі "Вяцкае", асуджаны за злачынную дзейнасць у траўні 2017 года. Мужчына ўцёк перад абвяшчэннем прысуду ў горадзе Кіраве, каб не адбываць пакаранне.

Расіяніна затрымалі супрацоўнікі Партызанскага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы байцоў спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) МУС Беларусі. Ён знаходзіўся ў адным з прыватных дамоў па вуліцы Анаева.

Цяпер затрыманы знаходзіцца ў следчым ізалятары. Вырашаецца пытанне пра яго экстрадыцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі