У Мінску затрымалі падазраванага ў нападах на жанчын

У Мінску затрымалі падазраванага ў нападах на жанчын

У Мінску затрымалі падазраванага ў нападах на жанчын у пад’ездах жылых дамоў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, ім аказаўся 27-гадовы ўраджэнец Брэсцкай вобласці, які на сённяшні дзень нідзе не працуе. Адзначаецца, што затрыманне адбылося дзякуючы аператыўна-вышуковым мерапрыемствам і пільным грамадзянам, якія тэлефанавалі ў міліцыю пасля распаўсюджання фота падазраванага. У яго адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — “Хуліганства” (ч. 2 арт. 339 КК). Мужчыне пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі. Праваахоўнікі правяраюць датычнасць затрыманага да аналагічных злачынстваў.

Раней міліцыя паведамляла пра два выпадкі нападаў на жанчын у Фрунзенскім раёне сталіцы. Мужчына нападаў на іх у пад’ездзе паміж паверхамі і спрабаваў распрануць. Пры гэтым не пагражаў і нічога не патрабаваў. Як толькі жанчыны пачыналі супраціўляцца, мужчына збягаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі