У Мінску затрымалі маці ў дэкрэце, якая прыехала, каб купіць наркотык

У Мінску затрымалі маці ў дэкрэце, якая прыехала, каб купіць наркотык

У беларускай сталіцы затрымалі маці ў дэкрэце, якая прыехала з Мінскай вобласці, каб купіць наркотык. Падчас затрымання ў жанчыны знайшлі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва альфа-PVP. Паводле яе слоў, каля грама наркотыка яна набыла праз інтэрнэт-краму, атрымала каардынаты закладкі ў лесе ў Першамайскім раёне Мінска. Скарыстацца ім маладая маці не паспела, яе затрымалі, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Вядома, што раней жыхарку Мінскай вобласці прыцягвалі да крымінальнай адказнасці "за заведамае пастаўленне іншай асобы ў небяспеку заражэння вірусам імунадэфіцыту чалавека". Першамайскі СК разглядае матэрыялы праверкі, праведзенай міліцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі