У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста ў адных красоўках

У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста ў адных красоўках

У Мінску міліцыянты затрымалі непрацуючага 26-гадовага жыхара Мінскага раёна, якога падазраюць у хуліганстве.

Здарэнне адбылося 2 траўня каля 20-й гадзіны на вуліцы Прытыцкага, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўніца міліцыі, у якой быў выходны дзень, ішла каля царквы. Нечакана да яе выбег мужчына ў адных красоўках і стаў паказваць свой полавы орган. 

Супрацоўніца неадкладна паведаміла пра здарэнне калегам, якія неслі службу паблізу. Яны затрымалі мужчыну. Выявілася, што вопратку ён схаваў у кустоўі каля царквы. Дастаўлены ў РУУС, мужчына патлумачыў, што ў Мінск прыехаў адпачыць.

На эксгібіцыяніста пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. 

Вядома, што раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Да адміністрацыйнай адказнасці яго прыцягвалі неаднаразова: пераважна гэта парушэнні Правіл дарожнага руху, але ёсць у гэтым спісе і няяўка ў ваенкамат. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі