У Мінску затрымалі двух нападнікаў на букмекерскую кантору

У Мінску затрымалі двух нападнікаў на букмекерскую кантору

Праваахоўнікі Мінска затрымалі 22-гадовага і 23-гадовага мужчын, якіх падазраюць у нападзе на букмекерскую кантору на вуліцы Філімонава 29 студзеня 2016 года. Расследаваннем справы займаецца Партызанскі (горада Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта

Паводле звестак следства, каля дзясятай гадзіны вечара два мужчыны вырашылі абрабаваць букмекерскую кантору. Адзін з іх стаў каля ўваходу, а другі зайшоў у памяшканне канторы. У кішэні курткі ён меў пнеўматычны пісталет, вонкава падобны да пісталета Макарава. Ён паклаў зброю на прылавак i запатрабаваў у работніцы грошы. Пад пагрозай зброі жанчына аддала з касы больш за 1800 рублёў. Забраўшы грошы, мужчыны ўцяклі. 

Праваахоўнікі забралі з месца здарэння запісы відэакамер, па якіх спрабавалі знайсці рабаўнікоў.

Паведамляецца, што падазраваных затрымалі на днях. Іх узялі пад варту. Абодвум выставілі абвінавачанне ў разбоі. 

Цяпер ідуць следчыя дзеянні з удзелам абвінавачаных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі