Вы тут

У Мінску закрываюць дзіцячы садок

Мяркуецца, што дзеці вернуцца вясной / Yandex

У Мінску ў Партызанскім раёне часова закрываюць 26-ы дзіцячы садок. Як паведамляе прэс-служба Мінгарвыканкама, праблемы ўзніклі ў памяшканні электрашчытавой. Для іх вырашэння неабходна адключыць электрычнасць у будынку, што і будзе зроблена а 10-й гадзіне 16 лютага. Дзяцей размяркуюць па трох бліжэйшых дзіцячых садках (№ 260, 442 і 95).

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Партызанскага раёна сталіцы Людміла Філіповіч кажа, што тэрміны аднаўленых працаў стануць вядомыя толькі пасля абследавання будынка і высвятлення прычын узнікнення няспраўнасцяў. "Паводле папярэдняй ацэнкі, яны могуць заняць каля месяца", — кажа яна.

Загадчыца дзіцячага садка Ліліяна Стрэльская сказала rebenok.by, што сітуацыя экстраная, пра неабходнасць рамонта стала вядома толькі 15 лютага. "Працы, звязаныя з электрычнасцю. праводзяцца без прысутнасці дзяцей, — гаворыць яна. — ...Фармуем спісы: пастараемся па магчымасці не "раскідваць" дзяцей, каб яны працягвалі займацца са сваімі дзецьмі".

Калі працы ў будынку скончацца раней, дзяцей адразу ж збіраюцца вярнуць назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.