У Мінску з-за прарыву трубы без вады засталіся пяць шматпавярховікаў

У Мінску з-за прарыву трубы без вады засталіся пяць шматпавярховікаў

Сапраўдны вадапад утварыўся 26 лістапада ў Мінску з-за прарыву трубы ў раёне вуліц Жудро і Альшэўскага. Як паведамляе тэлеканал АНТ, аварыя здарылася ў адным з двароў, а затапіла адразу некалькі вуліц. Без вады засталіся пяць шматпавярховікаў.

Труба дыяметрам 30 сантыметраў пралягала на глыбіні некалькіх метраў проста ля пад’ездаў. Паток вады ўзняў асфальт па баках тратуара і за некалькі хвілінаў разліўся ў сапраўдную раку.

Ліквідацыяй аварыі займаліся брыгады “Мінсквадаканала”, а таксама службы электрасетак, газа і іншых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі