У Мінску з пятага паверху ўпалі трое мужчын

Трое мужчын упалі ў Мінску з пятага паверху. Цяпер яны знаходзяцца ў рэанімацыі Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. У пацярпелых - шматлікія пераломы і траўмы галавы.  Як паведамляе тэлеканал ОНТ, жыхарам дома было забаронена выходзіць на гаўбцы, агароджа якіх знаходзіцца ў аварыйным стане. Аднак мужчыны ўсё ж выйшлі на гаўбец і агароджа абрынулася. Праводзіцца расследаванне. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі