У Мінску з гандлёвага цэнтра скралі неядомы рэкламны "бургер"

У Мінску з гандлёвага цэнтра скралі неядомы рэкламны "бургер"

У Мінску міліцыя шукае маладога чалавека, які забраў рэкламны макет бургера з гандлёвага цэнтра на вуліцы Пятра Мсціслаўца. 

Здарэнне адбылося 11 лістапада бягучага года ў перыяд паміж 21.00 і 22.00, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. "Бургер" знаходзіўся на трэцім паверсе гандлёвага цэнтра. Кошт яго складае больш за 600 рублёў.

На запісах відэакамераў бачна, што каля 21.40 макет "бургера", які знаходзіўся каля аднаго з рэстаранаў хуткага харчавання, забраў малады чалавек, які разам з дзяўчынай пайшоў да ліфта.

Прыкметы падазронага мужчыны: на выгляд 25-30 гадоў, рост каля 175 см, валасы кароткія цёмна-русыя. Быў апрануты ў куртку чорную з сінімі ўстаўкамі, сінія джынсы, бардовыя красоўкі.

Прыкметы дзяўчыны: на выгляд 20-25 гадоў, рост каля 175 см, валасы светлыя. Была апранутая ў кофту светла-шэрага колеру з белымі надпісамі на грудзях, сінія джынсы, бардовую балонневую куртку, чорныя чаравікі.

Звесткі пра іх просяць паведаміць у Першамайскае РУУС г. Мінска асабіста (Бялінскага, 10) альбо па тэлефонах: 8-017-239-66-18, 8-017- 280-02-02, 8-044-581-17-35 або 102.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі