У Мінску з бутэлек робяць вазы з падсвятленнем і ўпрыгожанні для інтэр’ера

Незвычайны пункт прыёму шклатары адкрыўся ў Мінску. Там прымаюць бутэлькі нестандартнай формы і розных аб’ёмаў: са скрыўленым і выцягнутым рыльцам, плоскія і квадратныя, празрыстыя, сінія, чырвоныя. За адну фігурную бутэльку з-пад французскага віна ў пункце прыёму шклатары даюць 500 рублёў.

Дарэчы, шклатара адтуль паступае не на заводы, а пачынае другое жыццё. Напрыклад, бутэлькі са скрыўленым рыльцам ператвараюцца ў арыгінальныя вазы з падсвятленнем або ва ўпрыгожанне для інтэр’ера.

Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі