У Мінску з адміністратыўнага будынка эвакуявалі 50 чалавек

У Мінску з адміністратыўнага будынка эвакуявалі 50 чалавек

У Мінску з адміністратыўнага будынка на Смаленскай вуліцы эвакуявалі 50 чалавек. Прычынай стала тэлефанаванне ў міліцыю на нумар 102 невядомага, які паведаміў пра закладзенае на трэцім паверсе выбуховае прыстасаванне. Здарэнне адбылося ўдзень 16 жніўня. Будынак быў агледжаны спецыялістамі і нічога падазронага знойдзена не было.

Як інфармуе прэс-служба МУС, “тэлефоннага тэрарыста” знайшлі, ім аказаўся 39-гадовы жыхар аграгарадка Прылукі. Яго затрымалі. Праваахоўнікі праводзяць праверку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі