Вы тут

У Мінску з 2025 года плануюць перастаць дадаваць хлор у ваду

pixabay.com

На забеспячэнне выключна артэзіянскай вадой Мінск павінен перайсці да 2025 года. Для гэтага трэба забяспечыць вадой з падземных крыніц Фрунзенскі і частку Маскоўскага раёна. Пра гэта паведаміў начальнік вытворчасці "Мінскачыствод" Андрэй Герасімчык, піша sb.by.

Кожныя суткі мінчукі спажываюць 450 000 кубаметраў вады. Толькі траціну з гэтага аб'ёму складае вада з паверхневых крыніц: 130-150 тысяч кубаметраў за суткі.

Ваду з артэзіянскіх крыніц спажыўцам пастаўляюць без дадатковай ачысткі і апрацоўкі хлорам. А ў фрунзенскі і Маскоўскі раён вада ідзе з рэзервовага вадасховішча "Крылова". Прычым спярша яе прапускаюць праз ачышчальную вадаправодную станцыю. Там ваду дэзінфікуюць хлорам, а таксама выдаляюць дробнадысперсныя, калоідныя часціцы і фітапланктон.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.