У Мінску вызначылі планава-разліковыя цэны на камуналку ў 2018 годзе

У Мінску вызначылі планава-разліковыя цэны на камуналку ў 2018 годзе

Мінгарвыканкам вызначыў планава-разліковыя цэны (ПРЦ) на адзінку прадстаўленых жыллёва-камунальных паслуг на 2018 год. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 4 снежня 2017 года №4161 апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, інфармуе агенцтва "Мінск-Навіны".

ПРЦ на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома вызначана ў 0,1216 руб. за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц. Тэхнічнае абслугоўванне ліфта будзе каштаваць 1,43 руб. за кожнага зарэгістраванага ў кватэры жыхара. Цеплазабеспячэнне і гарачае водазабеспячэнне абыйдзецца ў 98,7884 руб. за 1 Гкал; водазабеспячэнне — 0,8114 руб. за 1 кубаметр; водаадвядзенне (каналізацыя) — 0,5398 руб. за 1 кубаметр.

Вываз смецця для дамоў без смеццеправода будзе каштаваць 6,0055 руб. за 1 кубаметр; з функцыянуючым смеццеправодам — 7,7430 руб. за 1 кубаметр.

Дарэчы, ПРЦ на жыллёва-камунальныя паслугі разлічваюцца на кожны наступны год. Гэтая цана складаецца з прамых выдаткаў, накладных выдаткаў i планавых накапленняў (рэнтабельнасці). 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі