У Мінску ў школьных сталовых усталююць відэакамеры

У Мінску ў школьных сталовых усталююць відэакамеры

У Мінску ў школьных сталовых усталююць відэакамеры. Такім чынам плануецца ўзяць пад кантроль працэс прыгатавання ежы і выключыць факты крадзяжу прадуктаў. Пра гэта на пасяджэнні Мінгарвыканкама паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Андрэй Дамарацкі. Паводле яго слоў, відэакамеры ўжо ўсталяваныя ў шэрагу школ Фрунзенскага, Маскоўскага і Ленінскага раёнаў. Цяпер жа яны з’явяцца ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі сталіцы.

Таксама вызначаны парадак кантролю за працай кухараў. Дырэктар школы мае права ў любы час кантраляваць іх працу. Вызначаны і адказныя асобы з адміністрацыі школы, якія будуць займацца падобным кантролем. Большую ўвагу будуць надаваць прыцягненню і падрыхтоўцы новых кадраў на працу ў школьных сталовых.

“У школы павінны прыйсці маладыя кухары з новымі поглядамі і ідэямі, — цытуе словы Дамарацкага агенцтва “Мінск-навіны”. — У бягучым навучальным годзе на 20% абноўлены склад загадчыкаў вытворчасцю і кухараў”. Плануецца стварыць базу нядобрасумленных супрацоўнікаў, каб яны ў далейшым не змаглі ўладкавацца ў сістэме адукацыі.

У Мінску ў школьных сталовых усталююць відэакамеры
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі