У Мінску ў рацэ Свіслач патанула жанчына

Рака Свіслач у Мінску / Еўрарадыё
Рака Свіслач у Мінску / Еўрарадыё

МНС паведамляе пра загінулую ў рацэ Свіслач жанчыну. Напярэдадні днём мінскіх выратавальнікаў выклікалі ў раён вуліцы Кастрычніцкай. Той, хто тэлефанаваў, паведаміў, што там у рацэ патанула жанчына.

Супрацоўнікі МНС дасталі цела. Асоба жанчыны, а таксама абставіны яе гібелі яшчэ трэба высветліць.

У МНС таксама расказалі, што за мінулыя суткі ў Беларусі адбылося 13 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Варта адзначыць пажар у аграгарадку Ратамка Мінскага раёна. Пасля яго ў бальніцы апынуліся тры дзіцяці 5, 12 і 13 гадоў. Яны атруціліся прадуктамі гарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі