У Мінску ў царкоўнага вартаўніка скралі тумбачку з грашыма

У Мінску ў царкоўнага вартаўніка скралі тумбачку з грашыма

У Мінску ў царкоўнага вартаўніка скралі тумбачку з грашыма. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, злачынства адбылося на тэрыторыі Партызанскага раёна, у адным з мясцовых храмаў. Двое падсобных рабочых высачылі, калі вартаўніка не будзе, і вынеслі з царквы тумбачку, якую пакінулі на вуліцы, як толькі ўскрылі.

У тумбачцы захоўвалася 3300 долараў, 250 еўра і 300 рублёў. Зламыснікі падзялілі здабычу між сабой, а потым з'ехалі з горада. Адзін паспеў дабрацца да Віцебска і спыніцца ў сваёй знаёмай, дзе яго і затрымалі аператыўнікі. Другога знялі з цягніка на вакзале — мужчына паспеў патраціць 200 долараў.

На рабочых завялі крымінальную справу за крадзеж, ім пагражае ад 2 гадоў зняволення.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 17.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі