У Мінску ў абменніку мужчыне выдалі лішнія 1700 долараў (відэа)
У Мінску ў абменніку мужчыне выдалі лішнія 1721 долар ЗША. Здарэнне адбылося яшчэ 15 верасня ў аддзяленні банка па праспекце Газеты Звязда. Мужчына абменьваў расійскія рублі на долары і касір памылілася. Цяпер яго шукае міліцыя, якая распаўсюдзіла відэа, на якое ён трапіў.
Падобныя выпадкі здараюцца нярэдка і ў Мінску, і ў рэгіёнах. У сярэдзіне верасня ў абменніку ў сталіцы мужчыне выдалі лішнюю тысячу долараў. Летам у Брэсце шукалі жанчыну, якая атрымала лішнія 540 долараў. Часам пасля таго, як міліцыя змяшчае фота і відэа людзей, якія памылкова атрымалі грошы, яны аб’яўляюцца і вяртаюць іх.