У Мінску трое рабочых на платформе ўпалі з 10-метровай вышыні

У Мінску трое рабочых на платформе ўпалі з 10-метровай вышыні

У Мінску трое рабочых ўпалі з 10-метровай вышыні. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, здарэнне адбылося ўдзень 31 студзеня на тэрыторыі будоўлі па Казіміраўскай вуліцы. Рабочыя былі на высоўнай платформе гідраўлічнага пад'ёмніка, калі яна раптоўна паляцела ўніз. Усе яны атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.

Следчыя высвятляюць абставіны здарэння. На месцы працавала следча-аператыўная група, апытваліся відавочцы, была забрана для вывучэння дакументацыя па тэхніцы бяспецы і ахове працы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі