У Мінску сышоў з рэйкаў трамвай

На 20 хвілін быў паралізаваны рух трамваяў у цэнтры Мінска сёння раніцай.

На перакрыжаванні вуліц Казлова і Платонава пры павароце налева задняя пара колаў трамвая чэшскай вытворчасці паехала прама.

Кіроўца своечасова заўважыла гэта і спыніла трамвай, які рухаўся па маршруце № 7. З чатырох напрамкаў руху гэтага віду транспарту свабодным застаўся адзін: ад вуліцы Чапаева ў бок вуліцы Батанічнай і трактарнага завода.

Ля месца здарэння сабралася каля двух дзесяткаў трамваяў чатырох маршрутаў. Да прыбыцця машыны тэхдапамогі кіроўца і яе калегі здолелі самастойна зрабіць задні ход і перавесці стрэлку для руху прама.

Рух трамваяў быў адноўлены ў 7.05.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі