У Мінску сутыкнуліся тралейбус, аўтобус і легкавік (фота)

У Мінску сутыкнуліся тралейбус, аўтобус і легкавік (фота)

У Мінску сутыкнуліся тралейбус, аўтобус і легкавік. ДТЗ адбылося ў аўторак каля 16.15 на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Уманскай. Як інфармуе партал tut.by са спасылкай на відавочцаў здарэння, аварыю справакаваў легкавы аўтамабіль Volkswagen Caddy, які перабудоўваўся з першай паласы ў другую і сутыкнуўся з аўтобусам. Пасля гэтага аўтобус спыніўся і ў яго ўрэзаўся тралейбус, які ехаў за ім. Паводле папярэдняй інфармацыі лёгкія траўмы атрымаў пасажыр тралейбуса.

У Мінску сутыкнуліся тралейбус, аўтобус і легкавік (фота)
Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі