У Мінску сутыкнуліся дзве фуры і тры легкавікі (фота)

У Мінску сутыкнуліся дзве фуры і тры легкавікі (фота)

У Мінску сутыкнуліся дзве фуры і тры легкавікі. ДТЗ адбылося каля 11-й гадзіны раніцы ў пятніцу, 15 снежня, на Партызанскім праспекце.

Як інфармуе БЕЛТА, кіроўца грузавіка Iveco падчас выбару хуткасці не ўлічыў дарожныя ўмовы і надвор’е. Падчас рэзкага тармажэння аўтамабіль занесла і выкінула на чацвёртую паласу руху. Там адбылося сутыкненне з Suzuki, якая ў сваю чаргу сутыкнулася з Renault. Suzuki не спынілася і паспела закрануць фуру Scania ў трэцяй паласе. Iveco працягвала рух і наехала на Volkswagen, які стаяў у пятай паласе.

Варта адзначыць, што ў аўтааварыі ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі