У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тралейбус (фота)

У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тралейбус (фота)

У Мінску сутыкнуліся аўтобус і тралейбус. Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 15:35 на вуліцы Славінскага. Як інфармуе БЕЛТА, тралейбус ехаў ад дыспетчарскай станцыі ў бок вуліцы Кедышкі. У нейкі момант не спрацаваў электратормаз, а кіроўца мог разгубіцца і не выкарыстаў іншых мер тармажэння. У выніку адбылося сутыкненне з аўтобусам, які наперадзе спыніўся на чырвоны сігнал святлафора.

Адзначаецца, што кіроўцы і пасажыры не пацярпелі. У бальніцу завезлі 66-гадовую жанчыну, якая скардзілася на боль у назе. Ёй аказалі дапамогу і адпусцілі дахаты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі