Вы тут

У Мінску развіталіся з журналістам Генадзем Кеснерам

Генадзь Кеснер пражыў 50 гадоў / Новы час

3 снежня ў Мінску развіталіся з журналістам, сябрам Рады БАЖ Генадзем Кеснерам. У апошнія гады ён змагаўся з цяжкай хваробай, памёр ва ўзросце 50 гадоў. У рытуальнай зале на вуліцы Кульман у сталіцы сабраліся сябры, сваякі і калегі Кеснера. Яго пахавалі на Заходніх могілках.

Генадзь Кеснер "быў адным з першапраходцаў незалежнай радыёжурналістыкі ў Беларусі", піша Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ён працаваў у розных недзяржаўных беларускіх медыя. У 1990-я быў сярод стваральнікаў легендарнай радыёстанцыі 101,2. У апошнія гады супрацоўнічаў з выданнем "Новы час".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.