У Мінску раўнівы муж падрапаў Mercedes сяброўкі сваёй жонкі

У Мінску раўнівы муж падрапаў Mercedes сяброўкі сваёй жонкі

У Мінску раўнівы муж падрапаў аўтамабіль Mercedes-Benz C220 сяброўкі сваёй жонкі. Ён быў упэўнены, што гэта падарунак яе каханка. Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, зламысніка знайшлі наступным чынам. Спачатку было тэлефанаванне міліцыянерам пра невядомага мужчыну, які драпае прыпаркаваны ў Вучнёўскім завулку легкавік. Яны адшукалі яго 48-гадовую ўладальніцу, якая нічога не ведала пра пашкоджанні. Справа ў тым, што машыну яна часова перадала сваёй сяброўцы. Знайшлі і яе. Жанчына распавяла, што ў яе была сварка з мужам — яна заявіла яму, што збіраецца скасаваць шлюб, з чым ён быў не згодны.

Міліцыя высветліла, што мужчына пабачыў новы аўтамабіль у жонкі і з рэўнасці "апрацаваў" яго ключамі. Страты ацанілі на суму 1800 рублёў. Матэрыялы праверкі перадалі ў Следчы камітэт. Раней мінчук не меў праблем з законам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі