У Мінску распавялі пра тэрменвокс і яго канкурэнтаў

30 траўня ў "Арт Сядзібе" прайшла лекцыя-семінар, прысвечаная электронным інструментам.


Арцём Атрашэўскі распавёў пра тое, што такое тэрменвокс, і як на ім граць

Арцём:"Вельмі шкада, што за 2 гады ў мяне не з'явілася ніякіх канкурэнтаў"

Пасля невялікай лекцыі ахвочыя паспрабавалі сябе ў ігры на тэрменвоксе



Наступным выступіў Вітаўтас Езенас(6P3S).У 2008 годзе ён сканструяваў свой першы лямпавы ўзмацняльнік з 6П3С - самай таннай савецкай лямпай, з таго моманту яго і клічуць "6P3S".


Таксама Вітаўтас Езенас сам сканструяваў і свой модульны сінтэзатар, у якім няма ані наначыпаў, ані працэсараў

 

Асаблівай праблемай было, перавезці інструмент праз мяжу. Таму, калі памежнік спытаў: "Што гэта за Радыёла",яму прадставілі ліст, у якім было напісана пра тое, што "Радыёла" - гэта інструмент, неабходны музыку.

Скончыў лекцыю Алег Супруновіч са сваёй драм-машынай. Калі Алега папрасілі сыграць сольна, ён адказаў, што гэта, як сола на барабанах, крута, але бессэнсоўна.



Пасля невялікага перапынку гурт "Бактэрыяльныя прамотары" разам з Вітаўтасам Езенасам,

сыграў невялікі канцэрт-імправізацыю.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі