У Мінску рабаўнік у ліфце сілай забраў мабільнік у 12-гадовай дзяўчынкі

У Мінску рабаўнік у ліфце сілай забраў мабільнік у 12-гадовай дзяўчынкі

У Мінску Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за разбойны напад на 28-гадовага мужчыну. 

Паводле інфармацыі следства, 24 ліпеня мужчына зайшоў у ліфт разам з 12-гадовай дзяўчынкай. Там ён з ужываннем гвалту, небяспечнага для здароўя, завалодаў яе мабільным тэлефонам і ўцёк. Само дзіця на лесвічным пралёце знайшлі бацькі. Дзяўчынку шпіталізавалі ў лякарню, яе жыццю нічога не пагражае.

Следча-аператыўная група знайшла сведку, які бачыў мужчыну, падобнага па прыкметах да нападніка, і прыблізна паказаў яго, куды той пайшоў. След нападніка з ліфта ўзяў службова-вышуковы сабака. Ён прывёў праваахоўнікаў да дапаможных памяшканнях ЖЭСа, дзе яны і знайшлі падазраванага. Ён да апошняга моманту спрабаваў схаваць сляды злачынства. Паводле інфармацыі следства, раней неаднаразова судзімы мужчына, калі яго знайшлі, быў нецвярозым. 

У затрыманага знайшлі скрадзены ў дзяўчынкі тэлефон Coolpad.

Следчыя будуць хадайнічаць перад пракурорам, каб падазраванага ўзялі пад варту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі