У Мінску п'яны кіроўца параніў нажом супрацоўніка ДАІ

У Мінску п'яны кіроўца параніў нажом супрацоўніка ДАІ

У Мінску п'яны кіроўца параніў нажом супрацоўніка ДАІ. Здарэнне адбылося сёння ноччу на вуліцы Ляшчынскага.

Як паведаміла БЕЛТА Алена Волчак, старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Фрунзенскага РУУС сталіцы, кіроўца Hyundai парушыў правілы дарожнага руху. Знак дазваляў рух толькі направа, а аўтамабіль паехаў у іншы бок. Гэта заўважылі двое супрацоўнікаў ДАІ, якія паспрабавалі спыніць парушальніка, але ён працягнуў рух.

ДАІшнікі знайшлі Hyundai у адным з двароў. Мужчына адмовіўся выходзіць з машыны, а пасля стаў пагражаць нажом. Калі супрацоўнікі ДАІ паспрабавалі яго выцягнуць з салона, зламыснік параніў нажом аднаго з іх, але іншы затрымаў кіроўцу.

Паводле асведчання, у крыві мужчыны выявілі 1,1 праміле алкаголя. Праводзіцца разбіральніцтва. Пазней дзеянням кіроўцы-парушальніка будзе дадзеная прававая ацэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі