У Мінску п’яная жанчына спрабавала забіць свайго сына
П’яная сварка ледзь не скончылася смерцю 30-гадовага непрацуючага мінчаніна. Яго нецвярозая маці, пенсіянерка 1954 года нараджэння, накінулася на сына з нажом і спрабавала яго забіць, інфармуе прэс-служба МУС.
Мужчына дастаўлены ў лякарню з пранікаючым раненнем грудной клеткі. Падазраваную ў спробе забойства затрымалі. Аб прычынах канфлікту не паведамляецца.
Фота з архіву