У Мінску пройдзе фестываль “Таўкачыкі на Дзяды ці Хэлоўін па-беларуску”

Фестываль працягне пяцігадовую традыцыю непасрэдна “Таўкачыкаў”, аднак сёлета арганізатары зрабілі акцэнт на Хэлоўін. Дакладней, на паралелі паміж беларускай традыцыяй “Дзядоў” і “Днём усіх святых”.
Як распавёў Еўрарадыё галоўны арганізатар “Таўкачыкаў” Юры Выдронак, у гэтым годзе фестываль будзе мець больш мультыфарматны характар. Да таго ж, не абыдзецца імпрэза і без сюрпрызаў для наведвальнікаў:

Выдронак: “Наогул фармат у гэтым годзе будзе больш тэатралізаваны. Будзе тэатр "ИнЖест", будзе “Юр’я”, безумоўна. Прыедуць бабулькі з Любаншчыны пад назвай “Глыбокія крыніцы”. Яны будуць паказваць сапраўдны абрад “Дзяды”. Усе памяшканні будуць аздобленыя вельмі цікавымі незвычайнымі дэкарацыямі. Гэта будзе рэстаўрацыя старажытных беларускіх надгроб'яў, ці саркафагаў. І вось тут менавіта мы рыхтуем сюрпрыз для ўсіх: з гэтых саркафагаў будуць падымацца дзяўчаты пад “Юр’ю”!

Нагадаем, 5 Міжнародны фолк-фестываль “Таўкачыкі на Дзяды, або Хэлоўін па-беларуску” пройдзе 3 лістапада на сцэне Купалаўскага тэатра. Сярод удзельнікаў будуць яшчэ польскія госці “Zespol Polski” з артыстам Барталамеем Лехам Палыгам, вакаліст з Курдыстана Масуд Талібані, гурт “Нагуаль” ды іншыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі