У Мінску пройдзе фестываль, прысвечаны сучаснай масавай японскай культуры

Фестываль "Хіган", прысвечаны сучаснай масавай японскай культуры, пройдзе ў Мінску ў Доме культуры МТЗ 20—21 верасня.
Як паведамілі ў амбасадзе Японіі ў Беларусі, у першы дзень фестывалю запланаваны тэатралізаваныя касцюміраваныя пастаноўкі па любімых анімацыйных фільмах і камп'ютарных гульнях, конкурс караоке, а таксама косплей-дэфіле, у якім удзельнікі пакажуць не толькі касцюмы, але і ўменне ўвайсці ў вобраз, адпавядаць выбранаму персанажу і яго мадэлі паводзінаў.

У другі дзень адбудуцца конкурсы, семінары і праца секцый. Усе жадаючыя змогуць паўдзельнічаць у спаборніцтвах па камп'ютарным малюнку і фан-арце, наведаць семінары па айкідо, гісторыі і стварэнні лялек. У гэты дзень будуць адкрыты секцыі кансольных і музычных гульняў (Guitar Hero, Караоке, Beatmania IIDX, Freats on Fire і іншыя), інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі