Вы тут

У Мінску пройдуць ілюстраваныя лекцыі пра польскае дакументальнае кіно

Фрагмент афішы ілюстраваных лекцый

19 і 20 кастрычніка ў Мінску ў кінашколе-студыі Андрэя Палупанава пройдуць ілюстраваныя лекцыі пра польскае дакументальнае кіно. Прачытаюць іх культуролаг Іаланта Кільян і журналістка Еўрарадыё, лаўрэатка сёлетняга "Вольнага слова" Святлана Курс.

Лекцыі будуць "пра польскае дакументальнае кіно, рэвалюцыйныя і авангардныя фільмы, пра жанчын і рабочых, пра ісціны дакументальнага кіно". Словы будуць перамяжацца з праглядам фільмаў.

Тэмы лекцый:

— класіка і авангард у польскім дакументальным кіно (Іаланта Кільян);
— шчаслівыя работніцы і работнікі – дэканструкцыя міфаў у польскай кінадакументалістыцы 1950-1990-х (Святлана Курс);
— дапаможнік кінадакументаліста, ці як гэта робіцца ў польскай кінадакументалістыцы (Іаланта Кільян, Святлана Курс).

Ілюстраваныя лекцыі пройдуць у кінашколе-студыі Андрэя Палупанава па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці 168, корпус 2, офіс 7 (5 паверх). Уваход вольны!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.