У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў

У Мінску праз моцны туман затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў

У Мінску на некалькі гадзінаў затрымалі прыбыццё шэрагу авіярэйсаў. Як піша TUT.by, прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце не здолелі рэйсы “Белавія” і шэрагу іншых перавозчыкаў з Масквы, Кіева, Запарожжа, Астаны і Вільні.

Мяркуецца, што гэта звязана з умовамі надвор’я — уначы і раніцай над сталіцай згусціўся моцны туман.

Падобныя атмасферныя з’явы былі і ў многіх іншых раёнах краіны. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет, начныя і ранішнія туманы абумоўленыя антыцыклонам, які ўплывае на надвор’е на ўсёй тэрыторыі краіны. Мяркуецца, што ў другой палове дня яны цалкам разыдуцца і будзе сонечнае надвор’е без ападкаў, з тэмпературай паветра 14-20 са знакам плюс.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі