У Мінску прайшоў сход раззлаваных таксістаў (фота)

У Мінску прайшоў сход раззлаваных таксістаў (фота)

У Мінску каля “Чыжоўка-Арэны” 15 лютага прайшоў сход раззлаваных таксістаў. У ім удзельнічала каля сотні чалавек-супрацоўнікаў службы таксі 135. Як піша “Наша ніва”, яны незадаволеныя новымі тарыфамі кампаніі і хочуць, каб была зменшаная сума фіксаванага збору за кожную паездку.

Кіраўніцтва службы на сходзе не было. Таксісты вырашылі скласці калектыўны ліст да кіраўніцтва. Былі абраныя 10 чалавек, якія яго перададуць. У выпадку, калі іх патрабаванні праігнаруюць, таксісты абяцаюць працягнуць страйк.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі