У Мінску праверылі на допінг Вікторыю Азаранку

У Мінску праверылі на допінг Вікторыю Азаранку

У Мінску праверылі на допінг беларускую тэнісістку, шостую ракетку свету Вікторыю Азаранку. Пра гэта распавёў кіраўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Дзяніс Мужухін. Паводле яго слоў, НАДА пратэставала Азаранку, як толькі тая з'явілася ў беларускай сталіцы, інфармуе партал tut.by. Як вядома, у Вікторыі траўма, яна прапускае Уімблдон. Застаецца спадзявацца, што да Алімпіяды яна адновіцца.

Паводле слоў Дзяніса Мужухіна, папярэднія вынікі аналізаў проб беларускіх алімпійцаў пакуль радуюць. Нікога з іх не злавілі на выкарыстанні забароненых прэпаратаў. Праверкі працягнуцца ў ліпені і жніўні.

Паколькі ў Мінску няма акрэдытаванай лабараторыі, а маскоўскую зачынілі, НАДА вымушаная была пераарыентавацца на Варшаву і Дрэздэн, дзе знаходзяцца бліжэйшыя акрэдытаваныя лабараторыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі