У Мінску праіндэксавалі тарыфы на ЖКГ, якія субсідуюцца дзяржавай

У Мінску праіндэксавалі тарыфы на ЖКГ, якія субсідуюцца дзяржавай

У Мінску праіндэксавалі тарыфы на ЖКГ для насельніцтва, якія субсідуюцца дзяржавай. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце называюцца фіксаваныя тарыфы. Тэхнічнае абслугоўванне жылога дома будзе каштаваць 0,1084 рубля за адзін квадратны метр агульнай плошчы жылля (раней — 0,1004). На водазабеспячэнне тарыф будзе каштаваць 0,5748 рубля за кубічны метр (раней — 0,5322), на каналізацыю — 0,3838 рубля (раней — 0,3554). Тэхнічнае абслугоўванне ліфта для аднаго жыхара будзе каштаваць 1,28 рубля (раней — 1,19 рубля).

Таксама ў рашэнні Мінгарвыканкама адзначаецца, што фіксаваны кошт капітальнага рамонту жылога дома складзе 0,0953 рубля за адзін квадратны метр агульнай плошчы жылога памяшкання (раней — 0,0883).

Таксама тарыфы былі праіндэксаваны ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі