У Мінску праходзіць устаноўчы сход арганізацыі “Маладыя дэмакраты”

У Мінску ў нядзелю праходзіць устаноўчы сход моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі “Маладыя дэмакраты”.

На з’езд прыбылі прадстаўнікі ўсіх абласцей краіны. Яны плануюць сёння выбраць кіруючыя органы арганізацыі, а таксама прыняць стратэгію яе развіцця і план дзеянняў на бліжэйшую перспектыву.

Адзначым, што сярод дэлегатаў прысутнічаюць вядомыя актывісты дэмакратычнага руху Крысціна Шацікава і Алег Корбан.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі