У Мінску перакуліўся мікрааўтобус, пацярпеў кіроўца (фота)

У Мінску перакуліўся мікрааўтобус, пацярпеў кіроўца (фота)

У Мінску перакуліўся мікрааўтобус, пацярпеў кіроўца. Здарэнне адбылося 29 верасня на праспекце Пушкіна. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”, мікрааўтобус рухаўся з боку вуліцы Прытыцкага ў бок вуліцы Матусевіча па крайняй левай паласе. Мяркуецца, што на пад’ездзе да нерэгуляванага пешаходнага пераходу кіроўца заўважыў, што спыняюцца машыны, якія ехалі наперадзе, і стаў тармазіць. Мікрааўтобус занесла і ён наехаў на бардзюрны камень раздзяляльнай паласы руху, пашкодзіў святлафор. Кіроўцу, які атрымаў траўмы, шпіталізавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі