Вы тут

У Мінску пахвалілі Пазняка: бачыць дакладна, што адбываецца і адэкватна ацэньвае

Зянон Пазняк / racyja.com

У Мінску пахвалілі палітэмігранта і жорсткага крытыка палітыкі Аляксандра Лукашэнкі Зянона Пазняка. Пра яго выказаўся міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

"Ведаеце, мне вельмі спадабаліся ацэнкі Зянона Пазняка, ацэнкі некаторых сітуацый у Беларусі, некаторых кандыдатаў,цытуе словы Макея TUT.by. — Я шмат у чым з ім згодзен, гэта тое, што называецца "бачыць здалёк — бачыць трапна", ён бачыць дакладна, што адбываецца, і ацэнкі дае адэкватныя".

Па словах міністра, калі б Пазняк жыў у Беларусі "і меў больш інфармацыі", то ён "даў бы яшчэ больш дакладную ацэнку сітуацыі".

Зянону Пазняку 76 гадоў. Ён — былы лідар Апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га склікання, які аднавіў дзяржаўную незалежнасць Беларусі 25 жніўня 1991-га. З 1996-га знаходзіцца ў эміграцыі, але кіруе афіцыйна зарэгістраванай ў нашай краіне партыяй — КХП-БНФ.

Уладзіміру Макею відавочна спадабаліся крытычныя ацэнкі Зянонам Пазняком патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, які цяпер знаходзіцца за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.