У Мінску падпольнае казіно ўзялі штурмам (відэа)

У Мінску падпольнае казіно ўзялі штурмам (відэа)

У Мінску падпольнае казіно ўзялі штурмам, інфармуе тэлеканал СТБ. Яго арганізавалі двое жыхароў сталіцы. На працягу трох гадоў яны спрабавалі маскіраваць свой бізнэс пад спартовыя турніры. Наведвальнікам (а былі гэта, пераважна, грамадзяне Расіі) прапаноўвалі гульню ў покер на грошы. Кліентаў шукалі праз сацсеткі.

Уладальнікі і персанал падпольнага казіно затрыманыя, праводзяцца праверкі. Крымінальную справу пакуль не распачалі. Паводле ацэнкі праваахоўнікаў, прыбытак ад незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці склаў больш за 50 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі