У Мінску пад арышт адправілі ўсю сям'ю — бацьку, маці і дачку

У Мінску пад арышт адправілі ўсю сям'ю — бацьку, маці і дачку

У Мінску пад адміністрацыйны арышт адправілі ўсю сям'ю — бацьку, маці і дачку, паведамляе тэлеграм-канал @vsviasna. Аляксандра і Ксенію Самусёвых, Анжаліку Грамыкіну міліцыянеры затрымалі ў нядзелю. У панядзелак іх справы разглядаў суд Савецкага раёна сталіцы.

Аляксандр Самусёў асуджаны на 20 сутак, Ксенія Самусёва — на 15, Анжаліка Грамыкіна — на 17 сутак. Іх пакаралі за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" і за "непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы". Суддзі — Марына Фёдарава і Сяргей Шаціла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі