У Мінску пачала працаваць гарадская лыжная траса (фота)

У Мінску пачала працаваць гарадская лыжная траса (фота)

У Мінску пачала працаваць гарадская лыжная траса. Яна з’явілася ў жылым раёне Вяснянка і мае працягласць 5 кіламетраў. Праўда, як адзначае агенцтва “Мінск-навіны”, цалкам падрыхтаваны для катання на лыжах адзін кіламетр дыстанцыі. У чацвер ужо мусіць быць гатовы і круг на 2,5 км.

Лыжная траса працуе штодня ад 9-й да 21-й гадзіны (пункт пракату — з 13.00 да 21.00).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі