У Мінску пабіты тэмпературны рэкорд, але гарачэй за ўсё было ў Магілёве

Анамальна гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі практычна да канца тыдня / Еўрарадыё
Анамальна гарачае надвор'е захаваецца ў Беларусі практычна да канца тыдня / Еўрарадыё

У Мінску напярэдадні быў абноўлены тэмпературных рэкорд — паветра прагрэлася да 32,8°С. Раней лічылася, што самы гарачы дзень 12 ліпеня ў сталіцы быў у 2006 годзе, але тады слупкі тэрмометра падняліся да +31,5°С, паведамляе БелаПАН, які прааналізаваў аператыўныя і архіўныя дадзеныя Белгідрамета.

Тэмпературныя рэкорды абноўлены таксама ў трох абласных цэнтрах: у Віцебску (тут учора было да +34,3°С, а ранейшым максімумам лічылася +31,5°С у 2006 годзе), Гомелі — 33°С (32,9°С у 1989-м) і Магілёве — 35,5°С (31,6°С у 2006-м).

Магілёў учора стаў самым гарачым месцам у краіне. Тым не менш абсалютны рэкорд дня выстаяў — каб яго перакрыць, не хапіла ўсяго 0,1 градуса. Рэкордныя 35,6°С 12 ліпеня былі зафіксаваныя ў Брэсце ў 1959 годзе.

Усяго ж 12 ліпеня на метэастанцыях краіны быў зафіксаваны 21 тэмпературны рэкорд.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, з 21 чэрвеня па 12 ліпеня з цеплавым ударам за дапамогай да медыкаў звярнулася 208 чалавек. 54 з іх былі шпіталізаваныя.

Чакаецца, што гарачае надвор'е захаваецца практычна да канца тыдня. Сёння сіноптыкі абяцаюць пераменную воблачнасць. Кажуць, што месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы. Але будзе горача — у асобных раёнах да + 35..+36 ° С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі