У Мінску па справе кіраўніцы турфірмы “Дром-Тур” праходзіць 24 пацярпелых

У Мінску па справе кіраўніцы турфірмы “Дром-Тур” праходзіць 24 пацярпелых

У Мінску распачалі крымінальную справу ў дачыненні кіраўніцы турфірмы “Дром-Тур”. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, 56-гадовая жанчына на працягу васьмі месяцаў, на падставе аказання турыстычных паслуг, завалодала грашовымі сродкамі грамадзян у памеры, як мінімум, 98 тысяч рублёў. Пры гэтым не збіралася выконваць узятыя на сябе абавязкі.

Па справе праходзіць 24 пацярпелых. Першая заява ў міліцыю была пададзена ў ліпені сёлета, пасля з’явіліся і іншыя. Пэўны час дырэктар фірмы спрабавала супакоіць людзей, абяцала, што грошы будуць вернуты ў бліжэйшы час. У выніку яны не пабачылі сваіх грошай, а іх адпачынак, запланаваны на жнівень, быў сарваны.

Адзначаецца, што кіраўніца турфірмы, спрабуючы разлічыцца з кліентамі, спадзявалася выкарыстаць у гэтых мэтах грошы, атрыманыя ад новых кліентаў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “махлярства ў асабліва буйным памеры” (ч. 4 арт. 209 КК). Жанчыну не затрымлівалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі