У Мінску няма павышанага попыту на лекі ў сувязі са свіным грыпам

Аптэкі Мінску не адчуваюць павышанага попыту на лекі ў сувязі з выбухам свінога грыпу ў шэрагу краін свету. Як адзначае "Інтэрфакс", магчыма, гэта звязана з тым, што інфармацыя ў СМІ пра свіны грып з'явілася, калі людзі былі на доўгіх выходных, і яшчэ не паспелі зрэагаваць. Хоць, на думку медыкаў, рэакцыя насельніцтва з нагоды свінога грыпу будзе прыкладна такой самай, як была на птушыны грып. У самы разгар птушынага грыпу не было ніякага ажыятажнага попыту на лекі з гэтай нагоды, адзначаюць у сталічных аптэках.

У сваю чаргу ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, парэкамендавалі ўсім рэгулярна і старанна мыць рукі з мылам, а пры ўзнікненні якія-небудзь сімптомаў падобнага на грып захворвання — звяртацца па медыцынскую дапамогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі